Ноччу 1 траўня супрацоўнікамі аддзела аховы Фрунзенскага РУУС Мінска каля ўваходу ў гасцініцу “Арбіта” на месцы ўчынення злачынства быў затрыманы 43-гадовы грамадзянін Літвы, менэджэр закрытага акцыянернага таварыства.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, устаноўлена, што іншаземец падчас сваркі, якая ўзнікла раптоўна, прычыніў пералом аснавання зводу чэрапа 43-гадоваму непрацуючаму жыхару Мінска, які ад атрыманай траўмы памёр на месцы.
Фрунзенскім РУУС распачата справа па ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Затрыманы памешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. // БелаПАН






