У Пружанскім раёне ў цялятніку аднаго з сельгаспрадпрыемстваў смяротна траўмаваны трохгадовы хлопчык.
Як паведамілі ў пракуратуры раёна, трагедыя адбылася 1 мая прыкладна ў 21.00 у вёсцы Слонімцы ў цялятніку ААТ "Пружанскае".
Хлопчык з бацькам прыйшоў на ферму, дзе працуе цялятніцай яго маці. На дзіця, якое засталося без догляду дарослых, упала пустая драўляная клетка вагой каля 100 кг. Дзіця загінула на месцы.
Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Пружанскага раёна. //БелаПАН






