07-05, 12:47

У Нацыянальным аэрапорце “Мінск” электракар пашкодзіў “Боінг”

Гэта быў самалёт “Белавіі”. Здарэнне адбылося пры пагрузцы багажу на рэйс “Мінск – Рым”.

Электракар ударыўся аб борт самалёта і нанёс яму механічныя пашкоджанні – увагнутасць даўжынёй 70 см, шырынёй 10 см і глыбінёй 4 мм.

У выніку рэйс быў адкладзены на дзве гадзіны, пасажыры паляцелі ў Рым на Ту-154, перадае “Інтэрфакс”.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя