11-05, 17:45

Беларускім геям не далі прайсціся па Кішынёве

У сталіцы Малдовы сёння сарвалі заключнае мерапрыемства фэсту малдаўскіх сэкс-меншасцяў - іх парад на цэнтральнай плошчы горада.

Маніфестацыя павінна была стаць заключнай часткай шасцідзённага фэсту, які праходзіў пад лозунгам “Усе розныя - усе роўныя”, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі сэкс-меншасцяў з Беларусі, Расіі, Швецыі, Канады, Румыніі, Бельгіі, Ізраіля, Грузіі.

Арганізатары фэсту загадзя атрымалі ў мэрыі Кішынёва дазвол на правядзенне параду, паведамляе РИА “Новости”, але абураныя грамадзяне блакавалі маніфестацыю, пакуль геі ехалі ў аўтобусе да месца правядзення акцыі.

Кіраўнік аднаго з арганізатараў мерапрыемства - Цэнтра інфармацыі “Гендэрдок-М” - паспрабаваў выйсці з аўтобуса з гірляндай каляровых балонікаў і сцягам Еўрасаюза, але яго ўштурхнулі зноў у салон. Затым маладыя людзі ў спартовых гарнітурах вынеслі з гэтага аўтобуса нешматлікія агітацыйныя матэрыялы ўдзельнікаў параду і разарвалі іх.

Удзельнікаў фэста сэкс-меншасцяў змог уратаваць дэпутат малдаўскага парламента, кіраўнік Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Міхаіл Мокан. Пасля яго ўмяшальніцтва геі здолелі пакінуць цэнтральную плошчу Кішынёва.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя