24-07, 19:29

На гродненскім чыгуначным вакзале шукаюць бомбу (+фота)

Cупрацоўнікі гродненскай міліцыі ачапілі чыгуначную плошчу гродненскага вакзала.

Паводле сведчанняў сведак, паміж кіёскамі знайшлі чырвоны пакунак, перавязаны стужкай, у ім, па меркаванню міліцыянтаў, могуць знаходзіцца выбуховыя рэчавы. Зараз з плошчы эвакуявалі ўсіх людзей, таксама эвакуявалі аўтамабілі, спынены рух транспарту.

Прыехалі прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных здарэннях, якія даследуюць пакет.

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя