24-07, 20:18

Замест бомбы аказаліся пустыя тэрмасы

А 20-й гадзіне рух грамадскага транспарту на прывакзальный плошчы гродненскага чыгуначнага вакзала аднавіўся. У пакеце, які выклікаў трывогу, аказаліся пустыя тэрмасы.

Супрацоўнікі піратэхнічнай службы даследвалі невядомы пакет, у якім аказаліся два пустых тэрмасы. Для ачаплення вакзала былі задзейнічаны каля 100 міліцыянтаў, прычым на месцы здарэння прысутнічаў начальнік Ленінскага РАУС, а таксама сапёры, хуткая дапамога.  Але па паводзінах міліцыянтаў было зразумела, што гэты пакунак не ўяўляў вялікай небяспекі. Яны спакойна да гэтага ставіліся, усміхаліся, людзям тлумачылі, маўляў, у нас у краіне такая сітуацыя, шо кожная сумка, кожны пакет могуць выклікаць насцярогу.

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя