28-08, 10:52

Чырвоны Крыж і Белэкспа ладзяць сумесную акцыю

Сумесная дабрачынная акцыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) і Нацыянальнага выставачнага цэнтра "Белэкспа" ў дапамогу дзецям Паўднёвай Асеціі пройдзе з 28 па 31 жніўня бягучага года на выстаўцы "Добры дзень, школа!". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў БТЧК.

Валанцёры будуць прапаноўваць наведвальнікам кірмашу набываць дзіцячыя рэчы і школьна-пісьмовыя прылады, якія ў далейшым будуць перададзены пацярпелым у ходзе канфлікту юным жыхарам Паўднёвай Асеціі. Такія акцыі плануецца правесці з 1 верасня і ў цэнтральных універмагах горада Мінска.

Як раней паведамлялася БЕЛТА, 15 жніўня стартавала акцыя "Беларускі Чырвоны Крыж - дзецям Паўднёвай Асеціі". Пры абласных арганізацыях БТЧК арганізаваны пункты па зборы неабходных рэчаў для дзяцей, якія пацярпелі ў выніку гуманітарнай катастрофы. Прымаюцца новыя школьна-пісьмовыя прылады, сродкі асабістай гігіены, а таксама новае (або ў ідэальным стане) дзіцячае адзенне і абутак. На разліковы рахунак БТЧК жадаючыя могуць пералічыць грашовыя сродкі, якія накіруюць на забеспячэнне дзяцей усім неабходным. З рэзервовага фонду БТЧК плануецца выдзеліць Br10 млн. у выглядзе бязвыплатнай дапамогі.

Добраахвотнае рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа" - грамадскае няўрадавае аб'яднанне, якое мае унікальны статус і пазнавальную эмблему. Гэта найстарэйшая дабрачынная арганізацыя створана ў 1921 годзе. Крыніца яе фінансавання - добраахвотныя ахвяраванні насельніцтва і арганізацый. Асноватворныя прынцыпы дзейнасці Чырвонага Крыжа - гуманнасць, справядлівасць, нейтральнасць, незалежнасць, добраахвотнасць, адзінства, універсальнасць. БТЧК як самастойна, так і ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі ажыццяўляе мерапрыемствы па ахове жыцця і здароўя насельніцтва, аказанню медыка-сацыяльнай дапамогі, рэагаванню на надзвычайныя сітуацыі і ўзброеныя канфлікты, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя