29-08, 13:07

Дзевяноста шматдзетных жанчын Беларусі ўзнагароджаны ордэнам Мацi

За нараджэнне i выхаванне пяцi i больш дзяцей Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзiў 90 шматдзетных жанчын рэспублiкi ордэнам Мацi.

Адпаведны ўказ кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 26 жнiўня. Сярод удастоеных гэтай узнагароды, у прыватнасцi, работнiцы ААТ "Дываны Брэста" Алена Сахарчук i Святлана Іванова, кандытар Шаркоўшчынскага райспажыўсаюза Людмiла Трафiмава, рэжысёр Петрыкаўскага раённага Дома культуры Людмiла Собалева, работнiца Ваўкавыскага раённага вузла электрасувязi Марына Зарэцкая, хатняя гаспадыня з Бабруйска Галiна Мельнiкава, работнiца мiнскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 172 Ала Жураўлёва, паведамляе Звязда.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя