Сёння мусульмане адзначаюць адно з двух галоўных сваіх святаў – Свята разгавеньня, Эйд аль-фітр, якім завяршаецца месяц посту рамазан. Падчас рамазану вернікі не ядуць і ня п'юць у сьветлыя гадзіны дня, імкнучыся да духовага ачышчэньня, просячы ва Ўсявышняга дараваньня грахоў і збаўленьня ад пякельнага агню.
Выканаўшы гэтае прыказаньне веры, ранкам у дзень Свята разгавення, вернікі зьбіраюцца да мячэту, каб прачытаць супольную малітву, сустрэцца з адзінаверцамі, падзяліцца добрымі весткамі. Адначасова мусульмане мусяць выплаціць абавязковае ахвяраваньне закят аль-Фітр, тым, хто мае патрэбу. Агулам сьвята працягнецца тры дні, паведамляе Наша Ніва






