01-10, 12:55

Дабрачынная акцыя "Клопат"

З 1 кастрычніка Беларускае грамадскае аб'яднанне Чырвонага Крыжа праводзіць штогадовую месячную рэспубліканскую дабрачынную акцыю "Клопат", прымеркаваную да Міжнароднага дня пажылых людзей.

Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем пажылых людзей, дапамагчы ў падрыхтоўцы да зімы адзінокім пажылым людзям, ветэранам вайны, інвалідам і прыкаваным да пасцелі хворым.

Як распавёў Рацыі Генеральны сакратар ГА Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Віктар Калбанаў, падчас акцый будуць арганізаваныя збор і перадача малазабяспечаным грамадзянам цёплай вопраткі, сродкаў асабістай гігіены, вырабаў медыцынскага прызначэння, харчовых тавараў, а таксама палепшана ацяпленне жылых памяшканняў .

Акрамя гэтага ў межах акцыі медыцынскія сёстры міласэрднасці БЧК наведаюць сваіх падапечных па месцы пражывання альбо прымуць іх у адмысловых цэнтрах медыка-сацыяльнай дапамогі і павіншуюць са святам.

Ігар Олін, Радыё Рацыя, Мінск.

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя