Прычынай стала незадавальненьне працоўных, зь якіх адміністрацыя прадпрыемства спрабуе спагнаць грошы за нястачу. Ужо 18 работнікаў абутковага прадпрыемства "Белвест" падалі заяву на выхад з прафсаюзу ў адказ на распараджэнне ўласнымі грашыма пакрыць нястачу 180-ці пар абутку. Сярод тых, хто хоча пакінуць дзяржаўны прафсаюз, прафорг цэху №4 Віктар Шляхцін. – У жніўні на прадпрыемстве была рэвізія, якая выявіла нястачу, – распавядае В.Шляхцін. – Аднак ніхто дакладна не сказаў, на якую суму недалічыліся абутку, і нават што гэта за абутак – мужчынскі, жаночы, боты ці чаравікі… Аднак амаль кожнага супрацоўнікі адміністрацыя зрабіла закладнікам гэтай сытуацыі: людзі атрымалі загад добраахвотна пералічыць у фонд прадпрыемства грошы, ад 15 да 100 тысяч. Для кожнага цэху сума розная, але ніхто не тлумачыць, чым кіравалася бугальтэрыя ў сваіх падліках. А гэтыя грошы – пракладны заробак работніка за 1-2 працоўныя дні. Віктар Шляхцін распавёў, што 30 верасня на прадпрыемстве быў абвешчаны супольны сход адміністрацыі прадпрыемства і прафсаюзу. На яго запрасілі и тых, хто падаў заявы на выхад з прафсаюзнай арганізацыі. Але кіраўніцтву "Белвеста" не ўдалося ўгаварыць работнікаў на "дабрачынныя ахвяраванні". Пасля афіцыйнага сходу незадаволеныя сабраліся разам, каб абмеркаваць сваё становішча, і выступілі зь ініцыятывай пра стварэнне на прадпрыемстве суполкі незалежнага прафсаюзу, паведамляе BulletinOnline.org






