02-10, 15:43

Прыняты ў другім чытанні праект закона "Аб асновах адміністрацыйных працэдур"

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пленарным пасяджэнні 2 кастрычніка прынялі ў другім чытанні праект закона "Аб асновах адміністрацыйных працэдур". Законапраект замацоўвае прававыя і арганізацыйныя асновы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па адозвах грамадзян.

Як паведаміла член камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Людміла Арцёменка, прапануецца замацаваць заяўны прынцып "аднаго акна". Апрача таго, пашыраецца сфера прымянення гэтага прынцыпу за кошт распаўсюджання правілаў, якія характэрныя для працэдур з удзелам грамадзян, на адміністрацыйныя працэдуры з удзелам юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, што заклікана садзейнічаць паляпшэнню бізнес-клімату.

Да адміністрацыйных працэдураў законапраект адносіць дзеянні, якія, як правіла, завяршаюцца выдачай даведкі або іншага дакумента, рэгістарцыі маёмасці зацікаўленай асобы. Пры гэтым устанаўліваюцца дакладныя патрабаванні да адміністрацыйнага рашэння, зазначыла дэпутат. У выпадку адмовы ў прыняцці заявы зацікаўленай асобы ў адміністрацыйным рашэнні павінны быць дакладна ўказаны прававыя падставы для гэтага.

Законапраект таксама закліканы дэбюракратызаваць дзейнасць дзяржаўных органаў і арганізацый, што ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры. Апрача таго, паводле меркавання распрацоўшчыкаў, ён будзе садзейнічаць аператыўнаму прыняццю кіраўніцкіх рашэнняў, выкананні правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры звароце ў дзяржорганы, недапушчэнню выкарыстання дзяржслужачымі службовых паўнамоцтваў у пазаслужбовых мэтах, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя