У выходныя такую акцыю ладзяць у горадзе і яго ваколіцах актывісты грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ).
Як паведамілі нам актывісты гарадзенскага аддзялення арганізацыі, у суботу з 14 да 16.00 у парку Жылібера каля бронзавай німфы будзе працаваць пляцоўка АПБ з трубамі і біноклямі для назірання за птушкамі. Сябры арганізацыі адкажуць на любыя пытанні наконт птушак і дзейнасці АПБ.
На наступны дзень будзе зладжаная экскурсія на ачышчальныя сажалкі ВА “Гродна-Азот” каля в.Беражаны. Тут для назіранняў за птушкамі будуць таксама прадстаўленыя зрокавыя трубы і некалькі бінокляў. Пасля экскурсіі адбудзецца смажанне і спажыванне каўбасак (і не толькі) у нефармальнай абстаноўцы на беразе Нёмана. Для дзетак і падлеткаў прадугледжваюцца інтэрактыўныя экалагічныя гульні.
Ад’езд адбудзецца ў 9.00 на аўтобусе ад стаянкі насупраць Абласной філармоніі (былы Палац культуры хімікаў). Кошт удзелу для дарослых – 10 тыс . руб (аплата арэнды аўтобуса і харчавання), прысмакі, гарачыя напоі ды іншае варта ўзяць з сабой.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375-296-141-666 (Дзьмітры Вінчэўскі).
Назіранні за птушкамі ў гэты дзень пройдуць больш як у 30 еўрапейскіх краінах. Іх арганізатары спадзяюцца такім чынам выхаваць у людзей беражлівае стаўленне да птушак і прыроды ў цэлым, паведамляе гродзенскі Твой Стыль






