05-10, 15:39

Пінск адзначае Дзень горада

Па шматгадовай традыцыі свята адбываецца ў першыя выходныя кастрычніка. Асноўныя ўрачыстасці праходзяць на плошчы Леніна, якая пасля праведзенай два года назад рэканструкцыі прыкметна змяніла сваю знешнасць.

Запланаваны канцэрт заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца "Палескія світанкі", тэатралізаванае прадстаўленне. А напярэдадні для пінчан у гарадскім Доме культуры выступіў беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры". У рамках свята ў Музеі беларускага Палесся адбылося адкрыццё выставы "Настаўнік-вучань", прысвечанай 20-годдзю пінскай дзіцячай школы выяўленчага мастацтва, паведамляе Вечерний Брест.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя