У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі да комплексных аператыўных вучэнняў Узброеных сіл Беларусі "Восень-2008" у злучэннях і вайсковых часцях, органах тэрытарыяльнай абароны і падраздзяленнях тэрытарыяльных войскаў пачаліся ваенныя зборы з ваеннаабавязанымі запасу.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, усяго на зборы прызвана больш чым 2.000 ваеннаабавязаных і пастаўлена звыш 40 адзінак транспартных сродкаў дзяржаўных органаў і арганізацый. Асабовы склад размешчаны, пастаўлены на ўсе віды забеспячэння, прайшоў медыцынскі агляд.
З ваеннаабавязанымі праводзяцца заняткі па прадметах навучання, вызначанымі праграмай адзіночнай падрыхтоўкі. Выконваюцца практыкаванні вучэбных стрэльб са стралковай зброі і кіданне ручных гранат. Удасканальваюцца веды, навыкі і ўменні асабовага складу падчас баявога зладжвання аддзяленняў (разлікаў), узводаў, рот і батальёнаў (дывізіёнаў). Ажыццяўляецца падрыхтоўка органаў кіравання. Узбраенне і ваенная тэхніка рыхтуюцца да баявога прымянення.
Надалей ў рамках правядзення вучэнняў "Восень-2008" з 15 па 21 кастрычніка 2008 года ваеннаабавязаныя возьмуць удзел у тактычных вучэннях з баявой стральбой і тактыка-спецыяльных вучэннях у складзе сфарміраваных (даўкамплектаваных) вайсковых часцей і падраздзяленняў, паведамляе БелаПАН.






