06-10, 12:12

Беларускія палякі ня давяраюць польскаму МЗС

Чальцы Звязу палякаў Беларусі дайшлі да высновы, што Варшава была гатовая ахвяраваць іхнімі інтарэсамі дзеля таго, каб схіліць Аляксандра Лукашэнку ў бок Эўропы. Збліжэнню з Эўразьвязам перашкаджала справа перасьледу непрызнанага беларускімі ўладамі Звязу палякаў.

Місыя польскіх дыпляматаў, якія стараліся пераканаць незалежны Зьвяз палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс аб’яднацца з падкантрольнай беларускім уладам арганізацыяй Юзэфа Лучніка, аказалася няўдалай.

Беларускія дыпляматы запрапанавалі аб’яднаць незалежную й праўладную арганізацыі палякаў Беларусі. Польскае Міністэрства замежных справаў згадзілася. Перамовы аб аб’яднаньні двух Зьвязаў палякаў дыпляматы вялі ў таямніцы ад прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасьці, - піша польская газэта “Dziennik”.

9 верасня Анжаліка Борыс была тэрмінова запрошаная ў Варшаву, дзе ёй прадставілі плян аб’яднання. У ім было пазначана, што ў групе перамоўшчыкаў яе быць не павінна, а “аб’яднаўчы” зьезд павінен адбыцца як мага хутчэй.

Фактычна гэта азначала, што польскія дыпляматы збіраліся спыніць падтрымку дзеячаў незалежнага Звязу палякаў.

Нягледзячы на ціск, які аказвалі на іх прадстаўнікі польскай дыпляматыі, сябры няпрызнанага Зьвязу палякаў Беларусі адмовіліся аб’ядноўвацца з марыянэткавай арганізацыяй Юзэфа Лучніка. Польскі прэм’ер Дональд Туск раскрытыкаваў дзеянні МЗС і падтрымаў спадарыню Борыс.

Улады Польшчы не адмовіліся ад падтрымкі Звязу палякаў Беларусі, але давер польскай нацыянальнай меншасьці да варшаўскіх дыпляматаў пахіснуўся, паведамляе Хартыя-97

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя