У сядзібу Партыі БНФ зьвярнуўся мянчук Адам Сарокін, які сутыкнуўся з парушэннем падчас «парламенцкіх выбараў». Яму адмаўляюцца выдаваць пэнсію па пашпарту з «Пагоняй».
«Я маю пашпарт старога абразца - з «Пагоняй». Пайшоў галасаваць зь ім - далі бюлетэнь. А пэнсію - я ўжо 4 месяцы як пэнсіянер - не атрымліваю. Хаця ў пашпарце пазначаны тэрмін дзеяньня - да 2048 году. Галасаваць можна, а пэнсію атрымліваць нельга. Вось у такой краіне жывем», - гаворыць Адам Сарокін, паведамляе Хартыя-97






