08-10, 10:43

«Камсамолка» паправіла свайго Цыцэрона

На сваім сайце газэта «Комсомольская правда в Беларуси» выправіла неабачлівыя заўвагі пра беларускую мову, што выклікалі процьму адмоўных камэнтароў.

У нумары ад 2 кастрычніка вядоўца Дзяніс Дудзінскі, які вучыў чытачоў аратарскаму майстэрству казаў: «Праблема 99 % беларусаў – гэта выкарыстаньне [дз], [ц] замест [т] і [д]. Мы гаворым: дзядзя, цёця», нагадвае “Наша Ніва”.

Цяпер на сайце пазначана: “Праблема 99% людзей, якія жывуць у Беларусі і ад якіх патрабуецца, напрыклад, паводле прафэсіі гаварыць на чыстай рускай, – гэта выкарыстаньне [дз], [ц] і [д] замест [т]. Яны гавораць: дзядзя, цёця.

З другога боку, непераканаўча выглядаюць беларусы, якія размаўляюць не на чыстай роднай мове, а выкарыстоўваюць трасянку. Так што і тут трэба вызначыцца і сачыць за чысьцінёй мовы», паведамляе Хартыя-97

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя