- Сёння — асаблiвы выпадак, — сказаў Сяргей Сiдорскi на ўрачыстай цырымонii. — Частку заслужаных узнагарод я ўручаю родным i блiзкiм тых, чые жыццi былi перарваны ў мiрны для нашай краiны час, але ў iмя абароны мiру, аховы бяспекi, у iмя высокага абавязку.
Ён адзначыў, што крыху больш як паўтара года таму ўсю нашу краiну ўзрушыла вестка аб гiбелi ў небе над Самалi беларускага транспартнага самалёта Іл-76 з 11 членамi экiпажа i авiяцыйнымi спецыялiстамi на борце. Указам кiраўнiка дзяржавы яны ўзнагароджаны пасмяротна ордэнамi "За асабiстую мужнасць". Адзначаны таксама мужнасць i адвага членаў экiпажа другога беларускага самалёта Iл-76, абстралянага ў Самалi. Ордэнам "За асабiстую мужнасць" пасмяротна ўзнагароджаны маёр мiлiцыi Юрый Шутаў за адвагу i храбрасць, праяўленыя пры выкананнi службовых абавязкаў. "Няхай гэтыя ўзнагароды будуць не толькi светлай памяццю ў мiрны час, але i прыкладам мужнасцi i высокага абавязку для кожнага з нас", — падкрэслiў прэм’ер-мiнiстр, паведамляе Звязда.






