З 13 кастрычніка ў Беларусі праходзіць Тыдзень маці. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Шэметавец сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яе слоў, у рамках акцыі цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правядуць дабрачынныя мерапрыемствы па аказанні дапамогі малазабяспечаным і мнагадзетным сем'ям. Міністэрства абароны будзе ўшаноўваць маці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Традыцыйна запланаваны мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, ва ўстановах адукацыі краіны: святы, дзіцячыя ранішнікі, напісанне сачыненняў і інш.
Як зазначыла Т.Шэметавец, спецыфікай правядзення Тыдня маці сёлета стане ўшанаванне маці алімпійскіх чэмпіёнаў. Акрамя таго, 14 кастрычніка ў Савеце міністраў пройдзе прыём, прысвечаны Дню маці.
Паводле слоў Т.Шэметавец, усяго ў Беларусі ордэнам Маці ўзнагароджаныя 5 тыс. 695 жанчын, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, паведамляе БелаПАН






