Спроба парушэння дзяржаўнай мяжы была спынена ноччу 12 ліпеня на ўчастку Брэсцкай пагранічнай групы.
Як паведаміў БелаПАН начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, у 3.00 пагранічныя атрады знайшлі некалькі дарожак слядоў на кантрольна-следавой паласе. Пераследуючы парушальнікаў, пагранічнікі затрымалі на адлегласці прыкладна 300 метраў ад лініі беларуска-польскай мяжы васьмярых грамадзян Кыргызстана, малодшаму з якіх 21 год, старэйшаму — 30.
Затрыманыя патлумачылі, што мелі намер незаконна перасячы таксама польска-германскую мяжу з мэтай працаўладкавання ў ФРГ.
Усяго за мінулыя выхадныя беларускія пагранічнікі затрымалі 19 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы, практычна палову з іх — на ўкраінскім напрамку, паведамляе БелаПАН.






