14-07, 18:17

Жыхар Маларыты пратараніў машыну пагранічнага нарада

Некалькі вайскоўцаў Брэсцкай пагранічнай групы атрымалі цялесныя пашкоджанні ў выніку інцыдэнту, што адбыўся 12 ліпеня ў Маларыцкім раёне.

Як паведаміў БелаПАН начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, у гэты дзень пагранічныя нарады аглядалі прылеглую да Украіны тэрыторыю пасля атрымання інфармацыі аб запланаваным тут перагрузе кантрабанднага тавару. Яны ўбачылі два пазадарожнікі. Патрабаванне спыніцца вадзіцель аднаго з іх, "Міцубісі", праігнараваў і пратараніў пагранічны "УАЗ", спрабуючы ўцячы. Пазней машына, якой кіраваў жыхар Маларыты, была затрымана. У ёй перавозілі 100 рулонаў кантрабанднай тканіны.

Як зазначыў А.Цішчанка, пагранічнікі атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні, і стацыянарнага лячэння не спатрэбілася.

Вырашаецца пытанне аб распачынанні ў дачыненні да кантрабандыста, які аказаў супраціўленне, крымінальнай справы. Ён затрыманы, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя