17-07, 11:18

Брэстчане падалі дакументы на рэгістрацыю першай ініцыятыщнай групы на будучыя выбары

16 ліпеня старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні яго кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

І.Маслоўскі мае намер балатавацца па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 3. Ён стаў першым прадстаўніком Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС), які падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.

Як паведаміў БелаПАН І.Маслоўскі, у яго групу ўвайшлі 65 чалавек розных узростаў і прафесій — у асноўным прадстаўнікі БСДП (Грамада), Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) і Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ).

"У маю ініцыятыўную групу ўвайшлі людзі, якія, як і я, настроены на сур'ёзную працу. Мы спадзяемся, што выбары пройдуць у сумленнай і справядлівай барацьбе, і гатовы да яе", — сказаў палітык.

Паводле яго інфармацыі, у Брэсцкай вобласці вылучацца ў кандыдаты ў дэпутаты маюць намер 15 прадстаўнікоў АДС — па адным у 15 акругах з 16 існуючых акругаў. Тры з іх з'яўляюцца актывістамі БСДП (Грамада), пяць — Партыі БНФ, чатыры — ПКБ, два — АГП, адзін — беспартыйны, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя