20-07, 17:18

У Брэсце прайшла абласная канферэнцыя партыі БНФ

20 ліпеня ў Брэсце прайшла абласная канферэнцыя партыі БНФ, у ёй узялі ўдзел старшыня партыі Лявон Баршчэўскі і намеснік  старшыні Вінцук Вячрка.

Разглядаліся пытанні тактыкі і стратэгіі падчас выбараў у Палату Прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У зале сабралася  блізу 30 удзельнікаў нарады. Больш за 16 выбарчых акругаў на Брэстчыне у агульным спісе Аб’яднаных дэмакратычных сілаў належаць кандыдатам ад партыі БНФ. Падчас канферэнцыі разглядалася справа Аляксандра Меха, інжынера Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў, якога звольнілі з працы з-за патраплення ў адзіны спіс кандыдатаў ад АДС. А таксама абмяркоўвалася справа Алеся Міхалевіча, які сёлета 14 чэрвеня на чарговым паседжанні Сойму быў выключаны з партыі БНФ.

Аляксандр Ляўчук, Радыё Рацыя, Брэст.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя