Сёння пачынаецца рабочая паездка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Брэсцкую вобласць. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Як чакаецца, Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з ходам выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі, а таксама прыме справаздачу брэсцкага губернатара. Плануецца, што з Брэсцкай вобласці пачнецца серыя рабочых паездак кіраўніка дзяржавы па рэгіёнах, у час якіх ён азнаёміцца з работай усіх абласцей краіны.
У час наведвання Брэсцкай вобласці Аляксандр Лукашэнка ўдзеліць асаблівую ўвагу развіццю сацыяльнай і вытворчай сфер у аграгарадках, паведамляе БЕЛТА






