9 чэрвеня ў вёсцы Бабраняты Мазырскага раёна каля аднаго з дамоў быў знойдзены труп хлопчыка 1995 года нараджэння з колата-рэзанай ранай сцягна.
Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Мазырскага раёна, папярэдняя прычына смерці - значная страта крыві. Пры правядзенні агляду месца ўздоўж агароджы аднаго з дамоў былі выяўлены металічныя штыры са слядамі крыві, што тырчаць з зямлі.
Паводле меркавання следчых пракураты, гэта быў няшчасны выпадак. Верагодна, хлопчык напароўся на металічны штыр, быў глыбока паранены ў сцягно і страціў шмат крыві.
Акалічнасці гібелі падлетка высвятляе пракуратура.




