Парушальнікаў затрымалі ў 300 метрах ад дзяржмяжы паблізу пункта пропуску Новая Гута. Праверка паказала, што ўсе затрыманыя з'яўляюцца жыхарамі Мінска, дваім з якіх па 17 гадоў, а трэцяму - 24 гады.
Як растлумачылі маладыя людзі, яны вырашылі нелегальна перайсці мяжу, каб патрапіць на канцэрт легендарнага рок-музыкі Пола Макартні, які адбудзецца 14 чэрвеня на пляцы Незалежнасці ў Кіеве, паведаміў БелТА начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка.
Двое непаўналетніх будуць перададзеныя бацькам, а ў дачыненні паўналетняга затрыманага пачаты разгляд правапарушэння.




