Каля чатырох гадзiн ранiцы паблiзу населенага пункта Амяльное Веткаўскага раёна пры аглядзе легкавога аўтамабiля, якiм кiраваў трактарыст Добрушскага прадпрыемства мелiярацыйных сетак, дзяржiнспектары знайшлi свежазлоўленую рыбу агульнай вагой 11 кiлаграмаў i мокрую гумавую лодку.
Паводле слоў затрыманага, здабыў ён яе на возеры Амяльное, якое знаходзiцца на тэрыторыi з радыеактыўным забруджаннем, дзе лоўля рыбы забаронена. // “Звязда”




