Паводле Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, трагедыя адбылася 24 чэрвеня. Прыблізна ў 18.00 загарэўся дом з бярвення, у якім жылі жанчына 1983 года нараджэння, паштальёнка, і яе трохгадовае дзіця.
Суседзі выклікалі ратавальнікаў, калі дом гарэў адкрытым полымем, таму выратаваць жыхароў не ўдалося. Паводле слоў суседзяў, у той вечар жанчына знаходзілся ў нецвярозым стане. Сцены дома абгарэлі па ўсёй плошчы, знішчаны дах і дашчаная павець.
Папярэдняя прычына пажару - неасцярожнасць жанчыны пры паленні цыгарэт.
Ва ўпраўленні МНС зазначылі, што гэта першы ў 2008 годзе выпадак гібелі непаўналетняга на пажары ў Гомельскай вобласці. // БелаПАН




