11-07, 21:09

"Гомель" і гродзенскі "Нёман" згулялі ўнічыю

Унічыю з лікам 2:2 завяршыўся матч 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе паміж "Гомелем" і гродзенскім "Нёманам". Гульня прайшла 11 ліпеня ў Гомелі на стадыёне "Цэнтральны".

У складзе "Гомеля" вызначыліся Павел Рыбак (43-я хвіліна) і Руслан Кандрашук (68-я), у складзе "Немана" дубль на рахунку Дзмітрыя Кавалёнка (56-я і 84-я). На 16-й хвіліне першага тайма форвард "Гомеля" Раман Васілюк не рэалізаваў пенальці.

Напярэдадні матчу стала вядома, што пасля заканчэння першага круга чэмпіянату "Нёман" пакіне галоўны трэнер клуба Вячаслаў Акшаеў, які, паводле інфармацыі, што маецца, узначаліць мінскі "Лакаматыў".

Нагадаем, што 14-ы тур нацыянальнага першынства адкрыўся 9 ліпеня ў Салігорску, дзе мясцовы "Шахцёр" абыграў "Віцебск" з лікам 2:1 (Чалей, 14, Кліменка, 67; Ганчарык, 82-п.), 10 ліпеня ў Барысаве мясцовы БАТЭ абыграў мінскае "Дынама" — 2:0 (Блізнюк, 7, 11).

Астатнія матчы 14-га тура пройдуць 12 ліпеня: "Граніт" — "Днепр", "Смаргонь" — "Тарпеда", "Нафтан" — "Дарыда", "Савіт" — "Дынама" (Бр), "Лакаматыў" — МТЗ-РІПО.

Становішча каманд: БАТЭ — 34 ачкі, МТЗ-РІПО — 26, "Віцебск" — 25, "Дынама" (Мн) — 24, "Шахцёр" — 20, "Нафтан" — 18, "Днепр", "Тарпеда" — па 17, "Дынама" (Бр), "Гомель" — па 16, "Смаргонь", "Граніт", "Нёман" — па 15, "Савіт" — 13, "Лакаматыў" — 12, "Дарыда" — 7, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя