14-07, 13:06

У склад акруговых выбарчых камісіяў Гомельшчыны ўключаныя прадстаўнікі апазыцыі

Сёння на сумесным паседжанні Гомельскага аблвыканкаму й прэзыдыюму аблсавету сфармаваны 17 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Як паведаміў БелаПАН намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкаму Аляксандар Усаў, у склад 13 акруговых камісій уключаныя прадстаўнікі апазыцыйных палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацый.

Непасрэдна ў абласным цэнтры сфармавана 6 акруговых камісій, зь іх у 4 увайшлі вылучэнцы апазыцыйных палітычных партыяў.

А на Магілёўшчыне ў склад 13 камісіяў увайшлі толькі два апазыцыянэры – актывісты БНФ і ПКБ. Сёння акруговыя камісіі будуць сфармаваныя па ўсёй краіне, паведамляе БелаПАН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя