Адкрыццё музея пажарнай справы ў Гродна пераносіцца на няпэўны тэрмін.
Музей пажарнай справы планаваў адчыніць дзверы для наведнікаў 25 ліпеня, у Дзень пажарнай службы, паведамляла раней БЕЛТА. Як стала вядома карэспандэнту, святочнага адкрыцця ў гэта дзень не адбудзецца. Будоўля і рэканструкцыя будынку старога пажарнога дэпо, які знаходзіцца ў цэнтры горада, зацягнулася. Таму адкрыццё музея пажарнай справы, які будзе месціцца ў будынку Каланчы канца 19 ст. пры старым дэпо, па тэхнічных прычынах пераносіцца на нявызначаны тэрмін.
“У нашай краіне ўсё вырашаюць будаўнікі, нават дату адкрыцця музея”, - адказала адна з супрацоўніц будучага музея і параіла патэлефанаваць у канцы жніўня, паведамляе гродзенскі "Твой Стыль"






