21-07, 17:20

Памежнікі пад Гродна знайшлі труп дзяўчыны

Днём 20 ліпеня гродзенскія памежнікі недалёка ад вёскі Шабаны, за некалькіх кіламетраў ад абласнога цэнтра, знайшлі ў рацэ Нёман труп дзяўчыны.

Як паведаміў БелаПАН начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка, пагранічны нарад, які патруляваў раку на катэры, на месца здарэння выклікаў супрацоўнікаў міліцыі. Загінулую ўдалося апазнаць. Высветлілася, што 23-гадовая дзяўчына патанула ўвечары 19 ліпеня, калі купалася з сябрамі ў Гродне. Тады ж было заяўлена аб яе знікненні, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя