Супрацоўнікі камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці шукаюць кіраўніка абласной суполкі партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада Віктара Сазонава, які не выключае, што захады службоўцаў звязаныя з яго грамадска-палітычнай дзейнасцю.
Невядомы патэлефанаваў жонцы Віктара Сазонава і пацікавіўся, дзе знаходзіцца муж, якога шукае КДБ. Прычыны зацікаўленасці сваёй асобай Віктар Сазонаў пакуль дакладна не ведае, але не выключае, што правакацыйныя дзеянні супрацоўнікаў дзяржбяспекі накіраваныя перш за ўсё на аказанне псіхалагічнага ціску на сям’ю.
Радыё Рацыя




