У Мастах сярод белага дня 40-ка гадовы мужчына абакраў 80-ці гадовую бабулю.
У Мастоўскі РАЎС звярнулася пенсіянерка, жыхарка горада Масты (1928 г.н.) і заявіла, што да яе ў незачыненую хату зайшоў непрацуючы, жыхар вёскі Ляды (1957 г.н.), збіў яе, адкрыта выкраў 4 тыс. рублёў і ўцёк. Падазраваны затрыманы, паведамляе рэгіянальны партал Масты.




