Паводле рашэння Гродзенскага аблвыканкама ў Астравецкім раёне зарэзервавана тэрыторыя, якую плануецца аб'явіць у 2012-2013 гадах заказнікам рэспубліканскага значэння "Белы мох". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Адам Кавалько.
Паводле яго слоў, плошча тэрыторыі, запланаванай для аб'яўлення заказнікам, складае амаль 800 га. З іх 680 га - гэта землі ляснога фонду Кемелішскага лясніцтва і амаль 120 га угоддзяў саўгаса "Падольскі".
З моманту рэзервавання тэрыторыі пад будучы заказнік тут уводзіцца шэраг мер, сярод якіх забарона на суцэльныя высечкі галоўнага карыстання, правядзенне меліярацыйных работ, здабычу торфу і сапрапеляў.
Як паведамілі ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, усяго з мэтай захавання каштоўных прыродных комплексаў на Гродзеншчыне ўжо створана 16 заказнікаў рэспубліканскага значэння, 41 - мясцовага, часткова два запаведнікі - "Нарачанскі" і "Белавежская пушча", 220 помнікаў прыроды. Агульная плошча асабліва ахоўных тэрыторый складае амаль 262 тыс.га - 10 працэнтаў тэрыторыі вобласці.
У Прынямонні выяўлена і ўзята пад ахову 135 месц існавання жывёл (17 відаў), 74 месцы з 20 відамі раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, паведамляе БЕЛТА.






