22-07, 15:36

Дзесяць каменных скульптур упрыгожаць Астравец

Дзесяць каменных скульптур упрыгожаць Астравец да 540-годдзя гарадскога пасёлка, якое будзе адзначацца ў кастрычніку, паведамілі  ў аддзеле ідэалагічнай работы Астравецкага райвыканкама.

Восем скульптур установяць да канца гэтага тыдня, дзве астатнія - да канца верасня, калі будуць завершаны работы па добраўпарадкаванню гарпасёлка.

Дзесяць каменных скульптур сталі вынікам пленэру скульптараў, які 27 ліпеня завяршаецца ў вёсцы Варняны Астравецкага раёна. Міжнародны пленэр, прымеркаваны да 540-годдзя гарпасёлка, праходзіць у Астраўцы ўпершыню. У ім прымаюць удзел 10 майстроў з Беларусі і Расіі.

Спецыяльна для пленэра ў Варняны прывезлі 10 камянёў агульнай вагой больш за 20 т.

Скульптары самі выбралі месца для размяшчэння сваіх работ і, зыходзячы з гэтага, прыдумалі аб'ект адлюстравання. У выніку ў гарадскім парку з'явяцца каменныя кветка папаратніка, матылёк, чалавек, які адпачывае, арфа і іншае.

Самым вялікім каменным упрыгажэннем стане скульптура "Ідучы" - яе вышыня (разам з металічным пастаментам) 4 м. "Ідучы" ўпрыгожыць пляцоўку перад рэканструяваным будынкам кінатэатра, паведамляе БЕЛТА.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя