Трэці інвестыцыйны форум "Інвестыцыйныя магчымасці і прыярытэты развіцця СЭЗ "Гроднаінвест" як важны фактар дынамічнага развіцця Гродзенскага рэгіёну" пройдзе ў Гродне 16-17 кастрычніка бягучага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) "Гроднаінвест".
Як адзначылі спецыялісты, форум праводзіцца з мэтай азнаямлення замежных інвестараў з эканамічнымі, прававымі і іншымі ўмовамі інвестыцыйнай дзейнасці ў СЭЗ "Гроднаінвест". У ходзе мерапрыемства плануецца разгледзець канкрэтныя прапановы па стварэнню на тэрыторыі СЭЗ экспартаарыентаваных сумесных і замежных вытворчасцей.
У рамках форуму пройдуць дзелавыя сустрэчы-семінары для замежных інвестараў і зацікаўленых у супрацоўніцтве з імі беларускіх кампаній. Для інвестараў таксама будзе арганізавана наведванне прадпрыемстваў Гродна, запланаваны шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Гродзенскага рэгіёну.
Для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў удзельнікам форуму будуць прапанаваны зямельныя ўчасткі для новага будаўніцтва і свабодныя вытворчыя памяшканні на дзеючых прадпрыемствах Гродна.
Арганізатарам інвестыцыйнага форуму з'яўляецца адміністрацыя СЭЗ "Гроднаінвест", паведамляе БЕЛТА




