23-07, 11:14

У Гродне - першыя ініцыятыўныя групы апазіцыі

Першыя ініцыятыўныя групы, прадстаўнікі якіх  будуць збіраць подпісы за дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты, зарэгістраваныя ў Гродна.

Праз некалькі дзён, пасля атрымання пасведчанняў распачнецца адзін з галоўных этапаў выбарчай кампаніі -  праца па збору подпісаў грамадзян.

Выбарчая   камісія Гродзенскай Занёманскай акругі  №49 зарэгістравала   ініцыятыўныя групы кіраўніка гарадзской суполкі партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, былога палітвязні Аляксандра Васільева і дэмакратычнага актывіста Сяргея Кузьмянка.

Прычым, рэгістрацыя адбылася на наступны дзень пасля падачы дакумантаў.

Акрамя трох незалежных прадстаўнікоў па  Гродзенскай Занёманскай выбарчай  акрузе  №49 будуць збіраць подпісы ў сваю падтрымку і кандыдаты ад улады і праўладных грамадскіх аб’яднанняў, а таксама прадстаўнікі партыі беларуская сацыял-дэмакратычная грамада.

Пакуль мясцовая улада не звяртае ўвагі на дэмакратычныя прынцыпы правядзення выбараў, якія дэкларуе кіраўніцтва краіны: са 169 сяброў па 13 выбарчых акругах вобласьці толькі 2 прадстаўнікі апазыцыйных партый увайшлі   ў склад акруговых камісій.

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя