Сем новых прадпрыемстваў-рэзідэнтаў зарэгістравана ў свабоднай эканамічнай зоне "Гроднаінвест" у І паўгоддзі 2008 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік кіраўніка СЭЗ Аляксандр Панамароў.
Усяго ў СЭЗ зарэгістраваны 42 прадпрыемствы з капіталам з 18 краін свету. З іх 32 ужо выпускаюць прадукцыю і аказваюць паслугі, астатнія рыхтуюцца або ўжо вядуць будаўніцтва, ажыццяўляюць пусканаладачныя работы, расказаў Аляксандр Панамароў.
У студзені-чэрвені бягучага года прадпрыемствы "Гроднаінвест" вырабілі прамысловай прадукцыі на суму Br271,6 млрд., тэмп росту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 200 працэнтаў.
Тавараў народнага спажывання выпушчана на суму Br206,3 млрд. (тэмп росту - 218 працэнтаў), паведамляе БЕЛТА.






