Прычынай пажару аўтамабіля “Масквіч” па вуліцы Ішдурская шаша ў Гродна сталася гульня дзяцей з агнём. Да такой думкі схіляюцца супрацоўнікі гарадзенскага упраўленьня Мінітэрства па назвычыйных сытуацыях.
На дадзены момант праводзіцца праверка сапраўднай прычыны пажару.
Як паведаміў супрацоўнік гарадзенскага упраўленьня МНС Валер Галавач, па словах відавочцаў, згарэлы аўтамабіль “Масквіч” лічыўся закінутай машынай, хаця і меў нумарныя знакі. Але ягоны гаспадар здаўна не цікавіўся сваім няспраўным аўто. Затое “Масквічом” зацікавіліся дзеці, якія часта забаўляліся каля машыны. У выніку пажару пацярпела і суседняя іншамарка. Дарэчы, гэта ўжо шосты за гэты год выпадак узгараньня аўтамабіляў у Гродна.
Радыё Рацыя




