24-07, 12:44

Прадстаўнікі КДБ ігнаруюць заканадаўства

Супрацоўнікі пракуратуры і камітэта дзяржаўнай бяспекі ігнаруюць патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян”. Так лічыць грамадскі актывіст са Слоніма Алесь Масюк, які на свае запыты cвоечасова не атрымаў  адказаў дзяржаўных установаў.

Некалькі месяцаў таму супрацоўнікі КДБ зрабілі запыт наконт псіхічнага стану Алеся Масюка і яго сваякоў. Абураны такімі дзеяннямі грамадскі актывіст напісаў 4 скаргі з патрабаваннем абгрунтаваць законнасьць дзеянняў супрацоўнікаў дзярбяспекі. Аднак, ні Генеральная пракуратура, ні кіраўніцтва КДБ не здолелі патлумачыць на якой падставе і з якой мэтай  яны цікавіліся псыхічным станам грамадскага дзеяча і яго родных. Прычым, лісты з адказамі прыйшлі пазней тэрміна, які абумоўлены заканадаўствам. Адмовы адказваць па сутнасці Алесь Масюк лічыць пазазаконнымі перш за ўсё таму, што ў яго грамадскай дзейнасці ўлады бачаць палітычны складнік.

Алесь Масюк
за сваю грамадскую дзейнасць неаднойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у сувязі з чым не выключае, што дзеянні КДБ маюць на мэце пераслед  яго і яго родных.

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя