22-05, 11:15

Магіляўчанкі напісалі Галіне Лукашэнка

У непасрэднай блізкасці ад дамоў №65 і 69 па вуліцы Сіманава ў Магілёве пачалося будаўніцтва аўтозаправачнай станцыі. Спачатку адлегласць ад дома складала 17 метраў, а пасля абяцанняў мэра спыніць будаўніцтва, будаўнічы плот быў перанесены яшчэ на 15 метраў.

На сходкі жыхароў, хто выступае супраць АЗС, адна з жанчын прапанавала звярнуцца да жонкі Лукашэнкі. Маўляў, бывала шмат выпадкаў, калі аніхто не дапамагаў, звярталіся да яе, і справа вырашалася. Неўзабаве грамадзянкі склалі ліст да Галіны Лукашэнка і адвезлі яе сакратару ў Шклоў. А заадно ўспомнілі і пра дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Шлапака. Яму таксама вырашылі даслаць скаргу.

Між тым, творчая група "Наш Магілёў" ды іншыя грамадзяне, большасць з каго мужчыны, асаблівай надзеі на жаночы зварот не ўскладаюць. 19 траўня жыхарамі была пададзена калектыўная скарга з 185 подпісамі ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна Магілёва.

– Спадзявацца трэба на сябе, – кажа Максім Кавалёў, жахар дома №69, які і звярнуўся да пракуратуры. – У гэтай сітуацыі дапаможа толькі пракуратура, калі не раённая, дык абласная, а не абласная, дык генеральная. Аднак мы будзем ісці да апошняга.

Планам развіцця, дарэчы, прадугледжана і чатырохпалосная дарога, якая будзе праходзіць акурат паміж дамамі і запраўкай, на адлегласці ад дома 13,5 метраў. Даведаўшыся пра гэтае, жыхары ўзрушаліся яшчэ болей. //Bulletinonline

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя