Кур’ёзны выпадак адбыўся ў Кастрычніцкім РАУСе Магілёва. Спачатку грамадзяніна затрымалі за дробнае хуліганства. А пасля таго, як яго адпусцілі, знаходзячыся ў нецвярозым стане, за сваю свабоду вырашыў "аддзячыць" міліцыянтаў – сарваў дзяржаўны сцяг, што вісеў над Дошкай гонару, і панёс дадому.
У выніку зноў быў затрыманы і падпаў пад артыкул Крымінальнага кодэксу.
Кастрычніцкі суд спачатку разглядаў гэтае злачынства пааводле артыкулу 339 ч.1 "Парушэнне парадку ў грамадскім месцы", аданак у выніку быў прызначаны штраф у памеры 30 базавых велічынь згодна з артыкулам 370 Крымінальнага кодэксу "Знявага дзяржаўнай сімволікі". //Bulletinonline




