У горадзе ў межах агульнарэспубліканскай кампаніі “Горад наш!” актывісты мясцовай філіі “Маладога фронту” ўзнялі нацыянальныя палотнішчы і сцягі Еўрасаюзу ўздоўж галоўнага праспекту горада.
Сцягі былі вывешаны таксама на адным з самых высокіх дамоў Асіповічаў, паведамляе прэс-служба “Маладога фронту”.






