19-06, 19:24

Трэцяя вобласць заступілася за Міхалевіча

18 чэрвеня заяву адносна выключэння з Партыі БНФ намесніка старшыні Алеся Міхалевіча прыняла Магілёўская абласная рада гэтай арганізацыі.

У заяве адзначаецца:

- Мы ведаем Алеся Міхалевіча, як шчырага патрыёта Беларусі, які канкрэтнымі справамі даказаў сваю прыхільнасць дэмакратычным і нацыянальным каштоўнасцям, за якія змагаецца Партыя БНФ. Мы лічым, што сёння Алесь Міхалевіч ёсць адным з найбольш паспяховых і эфектыўных партыйных кіраўнікоў, які шмат робіць дзеля прыцягнення ў партыю новых сяброў і ўмацавання суполак у рэгіёнах. Мы не прызнаем рашэння аб выключэнні, у сувязі з тым, што яно прынятае закрытым галасаваннем, паловай зарэгістраваных сяброў сойму, што ёсць парушэннем Статута, які прадугледжвае, што “Рашэнні сойму прымаюцца адкрытым галасаваннем большасцю галасоў”. Мы звяртаемся да партыйнага кіраўніцтва з патрабаваннем пра абмеркаванне ў рэгіянальных партыйных суполках кадравай і палітычнай сітуацыі, якая склалася ў партыі. Таксама лічым мэтазгодным скліканне пазачарговага з’езду з мэтай нармалізацыі ўнутрыпартыйнай дзейнасці.

Нагадаем, што раней у абарону Міхалевіча выступілі Брэсцкая абласная арганізацыя БНФ, а таксама Гродзенская гарадская суполка партыі. Чакаецца, што з падобнымі заявамі могуць выступіць рэгіянальныя структуры БНФ. Нават на гэтым тыдні. Такім чынам, выглядае на тое, што шанцы Міхалевіча быць узноўленым у партыі пачынаюць ўзрастаць. // “Наша Ніва”

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя