08-07, 11:32

Хлопец ледзь не забіў 8-мі гадовую дзеўчыну.

У Слаўгарадскім раёне (Магілёўская вобласць) 15-гадовы падлетак выпадкова застрэліў васьмігадовую дзяўчынку.

Як паведамілі БелаПАН ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, трагедыя адбылася 2 ліпеня. Прыйшоўшы дадому на абед, участковы міліцыянер  Слаўгарадскага РАУС пакінуў кабуру з табельнай зброяй на канапе. У гэты час у кватэры знаходзіліся двое яго дзяцей, васьмігадовая дачка суседзяў і 15-гадовы пляменнік, які прыехаў у госці з Магілёва. Гуляючы з пісталетам, падлетак выпадкова зрабіў выстрал у бок суседскай дзяўчынкі, якая памерла ад кулявога ранення ў галаву.

Па гэтым факце пракуратурай Слаўгарадскага раёна распачата справа па ч. 1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса. У дачыненні да ўчастковага міліцыянера праводзіцца праверка, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя