10-07, 13:18

У Магілёве дапытваюць актывістаў

Магілёўскае КДБ выклікала Зміцера Салаўёва з нагоды выбуха ў Мінску 4 ліпеня падчас святочнага канцэрту.

Зміцер распавёў, што ён атрымаў позву па якой і прыйшоў у прызначанае месца і час. Допыт праводзіў супрацоўнік КДБ маёр Грыбайла. Ён распытваў Зміцера пра тое ў якім месцы ён знаходзіўся падчас выбуху, з кім быў у гэты момант і хто можа гэта пацьвердзіць. Размова доўжылася каля 40 хвілін.

– 3 ліпеня, – гаворыць Зміцер Салаўёў, – я сапраўды быў у Менску. Але не зразумела, чаму з больш чым паўмільёна прысутных звярнулі ўвагу на мяне ды іншых актывістаў апазіцыі? Быць незадаволеным – не азначае быць тэрарыстам.

Акрамя Салаўёва, супрацоўнікі КДБ тэлефанавалі дамоў старшыні абласной арганізацыі БНФ Рыгору Кастусёву і таксама жадалі з ім сустрэцца. Але не засталі яго дома.

Спадар Кастусёў паведаміў, што падчас выбуху ён знаходзіўся ў Магілёве. Можна прагназаваць што і ён у бліжэйшы час будзе дапытаны супрацоўнікамі КДБ, паведамляе BulletinOnline.org

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя