21-07, 14:28

20 ліпеня магілёўскі гурт ГЛЮКІ вярнуўся з фэстываля Басовішча

 Магілёўцы ўзялі трэцюю прэмію - грошы, якія яны зьбіраюцца выдаткаваць на майстраванне свайго будучага альбому.

Лідэр Глюкаў Раман Жыгароў распавёў РАЦЫІ, што ў цэлым фэстываль пакінуў станоўчыя ўражаньні. У першы дзень было малавата народу і усё праходзіла крыху вяла, другі дзень спадабаўся больш.

Жыгароў ня мае прэтэнзіяў да судзейства. Ён лічыць, што ў кожнага проста свой густ, таму разважаць, наколькі правільна ўсё было вырашана не выпадае. У магілёўскіх панкаў больш за ўсё ўражаньняў выклікаў менскі ШПІТАЛЬ. Глюкі ацэньваюць яго як "вельмі прыкольную сумесь Depesh Mode, Агаты Крысьці й 8-бітнага дыска".

Таксама Раман Жыгароў падзяліўся з РАЦЫЯЙ планамі групы выпусціць у верасні гэтага году новы альбом. Кружэлка будзе мець назву "Ідыятызм" і зьмяшчаць 11 трэкаў. У запісы песень, акрамя саміх ГЛЮКАЎ узялі ўдзел музыкі з MAUZERa, Green CHe, Nevmy і Памідор/офф. Майстраваньне будучага альбому Глюкі зьбіраюцца зрабіць на адной з эўрапескіх студыяў.

Ян Маўзэр, Радыё Рацыя, Магілёў

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя