170 тысячаў еўра выпадкова знайшоў на сваёй банкаўскай картцы 27-мі гадовы жыхар Жодзіна.
Хлопец за дзень да гэтага паклаў на рахунак 170 тысячаў рублёў, але калі пайшоў здымаць грошы выявіў, што на картцы 170 тысячаў евро. З'ехаўшы з глузду ад раптам зваліўшагася на яго галаву шчасця, хлопец пачаў бегаць па горадзе і здымаць з усіх банкаўскіх апаратаў гэтыя грошы. Частку грошаў ён схаваў у сваёй цёшчы, а сам пачаў адзначаць шчаслівае грашовае паступленне за свае грошы.
Аднак усе гэтыя грошы яму прышлося вярнуць, калі да яго увечары прыехалі супрацоўнікі банка разам з міліцыяй, паведамляе Комсомольская правда в Белоруссии






